четверг, 12 марта 2020 г.

Сумленнасць, Энтузіязм, Развіццё, Цеплыня, Адказнасць

 4 прычыны, чаму нам не сумна працаваць у школе 
   У апошні час НАМ усё часцей задаюць адно і тое ж пытанне ў розных фармулёўках: а вам не сумна столькі гадоў працаваць у школе? У вас жа там кожны год адно і тое ж: Дзень ведаў, Дзень настаўніка, Новы год, Дзень жанчын, Апошні званок, экзамены, выпускны… І зноў усё спачатку. Не надакучыла? 
Вось 4 прычыны, па якіх нам не сумна працаваць у школе:
   1. Мы не дараслі да смутку. 
На сённяшні дзень НАМ цікава ШУКАЦЬ, СТАРАЦЦА, СПРАБАВАЦЬ і падрастаць ПРАФЕСІЙНА.

   2. Аднолькавых класаў (а значыць і ўрокаў) не бывае. 

Праца настаўніка – гэта не праца з вучэбным матэрыяла, а работа з дзецьмі. А яны па-рознаму разважаюць, рэагуюць, па-свойму і паводзяць. Не засумуеш!

   3. Ёсць нейкае чараўніцтва.

 Яно проста ёсць.Тое адчуванне, калі ты бачыш, што твой вучань НАВУЧЫЎСЯ. Калі кантрольная нават без троек… Калі чуеш, як ён у калідоры вучню з другога класа тэму тлумачыць, сваімі прыкладамі дапаўняе, сярдуе: як жа можна не разумець… Калі чытаеш пратакол алімпіяд ці конкурсаў і бачыш, што НАШЫ вучні перамаглі… Калі бацькі на сходах здзіўляюцца, што ЧЫТАЦЬ сталі дзеці…

   4. Настаўнікам не даюць сумаваць. 

У нас жа рэформы. У нас інавацыі, новыя стандарты, мадэрнізацыя… Прафесійны стандарт педагога збіраюцца ўвесці. Напэўна, хутка пачнуць і нас правяраць… на адпаведнасць. Як жа не быць бадзёрым?! Ды, шчыра кажучы, няма калі сумаваць. Не, НАМ не сумна!